Дарога. Кормак Маккарці (Серж Мядзведзеў)

Дарога. Кормак Маккарці (Серж Мядзведзеў)Постапакаліпсіс найвышэйшай пробы.

Постапакаліпсіс на нашай планеце. Паўсюль руіны і цемра. Ніводнай птушкі, ніводнай жывёлы, толькі банды здзічэлых ад голаду людаедаў. На фоне мёртвых краявідаў па разбуранай зямлі вандруюць дзве ледзь заўважныя фігуры — бацька і сын. Наперадзе іх чакае поўная небяспекі дарога ў невядомае, вакол іх — свет мёртвай надзеі, адчаю і страху, а ў іх саміх яшчэ засталася тлеючая любоў…

Як нікому іншаму, Кормаку Макарці ўдалося паказаць жудаснае пекла апакаліпсісу, якое нас можа чакаць. Гэтая кніга чытаецца з камяком у горле і поўным жаху захапленнем. «Дарога» — прыклад бязлітаснага рамана пра падарожжа бацькі і сына ў знішчаным дашчэнту свеце, які дае цвёрдую надзею на лепшае нават у самых беспрасветных варунках існавання

Адзін з найлепшых твораў амерыканскай літаратуры XXI стагоддзя, уганараваны Пулітцэраўскай прэміяй у 2007 годзе. Па сённяшні дзень «Дарога» трывала застаецца ў спісах сусветных бестселераў, а за яе аўтарам замацавалася слава выбітнага пісьменніка сучаснасці.


Адна з найлепшых постакаліптычных антыўтопій у сучаснай літаратуры, за якую аўтар, знакаміты амерыканскі пісьменнік Кормак Макарці, быў узнагароджаны ў 2007 годзе Пулітцэраўскай прэміяй. «Дарога» — прыклад бязлітаснага рамана пра падарожжа бацькі і сына ў знішчаным наўшчэнт свеце, які дае цвёрдую надзею на лепшае нават у самых беспрасветных варунках існавання.

З анатацый


📖Мабыць у разбурэнні свету ўрэшце можна ўбачыць, як ён ствараўся. Акіяны, горы. Зацягнуты котрспектакль дзе рэчы перастаюць быць. Татальная пустэча, прагная і абыякава бязбожная. І цішыня.🔖

Другі раз чытаю і зноў 5/5⭐️ Кніга ціхая і павольная, але чытаецца хутка. Толькі два персанажы, бацька і маленькі сын, якія амаль не размаўляюць. Збольшага кніга складаецца з думак галоўнага героя і яскравых вопісаў асяроддзя, якія тут абсалютна не хочацца прапускаць. Я чытала кожнае слова і перад вачамі ўздымалася вельмі дэталізаваная карцінка голай зямлі і закінутых будынкаў. Гісторыя пра выжыванне чалавека ў сітуацыі, калі здаецца, што ў жыцці рэальна няма сэнса💔

Таксама адзначу шыкоўны беларускі пераклад , у якім захавалася ўся ўнікальная стылістыка арыгінала, і што было поўнасцю згублена ў расейскім варыянце.

А вокладка ад @pavaliayeva ! Вокладка поўнасцю адлюстроўвае кнігу — два шэрыя цені на фоне знікаючага чалавечага свету.

alenabakanouskaya

 

 

Пакінуць адказ