Авантуры Пранціша Вырвіча, маршалка менскага. Людміла Рублеўская

Рублеўская

7 кніг, амаль 30 кніжных гадоў і вось прыгоды-авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра, шпега, студыёзуса, драгуна, здрадніка, канфедэрата, чальца банды Чорнага Доктара і, урэшце, маршалка менскага, а з ім і Баўтрамея Лёдніка сябра, настаўніка і былога слугі, набытага некалі за адзін медны шэлег, падышлі да канца.

Усе кнігі цыклу напісаны па адным шаблоне. Кожная глава пачынаецца з нейкага міфу, ці з прыказкі, ці з забабона, а потым ідуць разважанні аўтара на тэму. Часам яны бываюць цікавымі і пацешнымі, напрыклад у гэтай частцы былі такія:

Каб пазбавіцца начніцаў, разумныя людзі вешаюць на дзверы кашулю каўняром уніз. Хоць халера яго ведае, чаму дзеўкі, ператвораныя ў прывідаў праз тое, што пры жыцці не займелі ўласных дзяцей, баяцца кашуляў. Кашлатыя, голыя, мокрыя, бо ў балотах жывуць, наадварот, мусілі 6 хапацца за любую анучу, каб прыкрыцца.

Вось калі б вакол быў лес, дык з лесавіком якраз можна было б пагаварыць – ён засімпатызуе толькі таму, хто ў вывернутай кашулі, а яшчэ лепей, калі яна задам наперад апранутая. Мусіць, лясны дух, такое пабачыўшы, думае: «Глузды і так з’ехалі ў небаракі, які сэнс яго па карчах ганяць? Можна і пагутарыць для смеху».

У сярэдзіне герояў чакаюць падарожжы, пераследы, таямніцы, загадкі, бойкі, вязніцы, часам катаванні, і ў адпаведнасці з назвай – авантуры. І ўсе гэтыя прыгоды накіраваны на адно – зрабіць лепей для Беларусі. Але погляды герояў не супадаюць з поглядамі і намерамі магнатаў якія іх прымушаюць увязацца ў справы.

Можна нават падумаць, што часткі адрозніваюцца толькі галоўнай справай, але гэта не так. У іх закранаюцца розныя тэмы, напрыклад тут, між іншым, прысутнічаюць развагі над тым ці з’язджаць з Радзімы, калі там табе пагражае небяспека. Можна не казаць што абіраюць Вырвіч з Лёднікам.

Яшчэ героі на працягу серыі развіваюцца, нават абзаводяцца сем’ямі. Толькі калі сям’я Лёдніка заўсёды на відавоку, то сям’я Вырвіча знаходзіцца за кулісамі падзеяў.

Пачынаючы з першай кнігі, з 1759 года, героі спрабуюць прадухіліць распад дзяржавы, перашкодзіць як расейцам, так і дамарослым дзеячам, для якіх асабістая ўлада пануе над дзяржаўнымі інтарэсамі. Але для чытача ад пачатку вядома чым усё скончылася, і што нічога добрага герояў на іх шляху не чакае. Таму спыніўшысь на парозе другога падзелу Рэчы Паспалітай Людміла Рублеўская паступіла слушна скончыўшы гэты цыкл. Кожная з частак мае нешта кшталту тлумачэння пасля назвы – раман прыгодніцкі і фантасмагарычны.

Магчыма калі-небудзь у будучыні яшчэ праявіцца фантасмагарычная галіна і героі змогуць выправіць ход гісторыі.

Osman_Pasha


Гэта найлепшае беларускае гістарычна-прыгодніцка-фантастычнае мыла на дадзены момант. Я люблю яго больш за ўласныя ныркі! Людміла Іванаўна, калі Вы прачытаеце гэтую рэцэнзыю, не крыўдуйце, малю і заклінаю Вас святым Франтасіям.

Пішыце яшчэ хоць сем кніг, а я кожны раз буду аддаваць Вам свае цяжка заробленыя грошы! Праўда-праўда! Дасылаю Вам у якасці залогу сэрцайка з пальцаў. …калі ў чарговай кнізе высветліцца, што спадарыня Меланхолія кінула добрага доктара і знайшла сабе якую-ніякую дзяўчыну, я буду гатовая заплаціць за яе ў два разы больш. Падумайце, Людміла Іванаўна. Калі ласачка. Я, адданая чытачка, раблю Вам надзвычай сур’ёзную дзелавую прапанову.

Wild_Iris

Пакінуць адказ