Як Воўк пісаў ліст Дзеду Марозу. Шакці Стааль (Кацярына Маціеўская)

Як Воўк пісаў ліст Дзеду Марозу. Шакці Стааль (Кацярына Маціеўская)Навіны такія, што ледзь прымушаю сябе нешта рабіць. Але рабіць лепей, чым не рабіць: і для самой сябе, і для іншых.

📕 Таму сёння раскажу пра кнігу, якую ўжо паказала ў рылз. Гэта французская калядная кніга Шакці Стааль і Марыянны Барсілон, у якой воўк-гурман мае падступны план. Ён хоча заманіць Дзеда Мароза да сябе, каб згатаваць яго нейкім адмысловым чынам.

✉️ Воўк піша адзін ліст, потым другі, але толькі з трэцяга разу ў яго атрымліваецца больш-менш прыстойнае пасланне. А пасля ён пачынае падрыхтоўку, гатуе вытанчаныя стравы, чысціць комін, каб Дзед Мароз не перапэцкаўся і быў прыдатны для гатавання… Але так стамляецца, што засынае! Таму воўк прапусціць візіт Дзеда Мароза, але апошні пакіне яму ліст і невялічкі падарунак 😏

👌🏻 Нестандартная кніга пра Каляды, пагадзіцеся. Французы любяць прайсціся па самаму святому 🤭 А яшчэ яна незвычайная сваім афармленнем. Усе лісты можна разгарнуць і прачытаць, можна ацаніць вышыню коміна, а агонь у каміне будзе пералівацца амаль як сапраўдны.  Да таго ж у самым пачатку кнігі замацаваны выпуск газеты “Лясное рэха”, які можна пагартаць-пачытаць.

✨ Кніга надзвычай прыгожая і арыгінальная. Спадабаецца і дзецям, і дарослым, і сама просіцца пад ялінку. Дужа рэкамендую!

📖 “Як Воўк пісаў ліст Дзеду Марозу”, Шакці Стааль. Ілюстрацыі – Марыянна Барсілон. Выдавецтва “Папуры” @papury.bel_new, 2025. Пераклад з французскай – Кацярына Маціеўская.

kniznyja_razmovy.

 

 

Сачыце за абнаўленнямі ў Тэлеграме

Пакінуць адказ

Сачыце за абнаўленнямі ў Тэлеграме