Зусім невялікая кніжка, але як яна адгукнулася мне сваёй тэмай і жыццёвымі назіраннямі аўтаркі! Панавыпісвала цытатаў.
Што я магу сказаць зараз пра Падляшша? Адметнае месца на краі Белавежскай пушчы, дзе туманы дыктуюць свае правілы жыцця, дзе яшчэ гучыць беларуская мова, а 80 жыхароў са 100 звяртаюцца да шаптух. У кожнай вёсцы мінімум дзве, а то і тры шаптухі.
«Падляшша лёгка магло б стаць своеасаблівым паломніцкім месцам цярпення. Вы чакалі сваёй чаргі, а потым чакалі цудаў. Так павялося.»
Галоўная гераіня – Дарота – бачыць і чуе памерлых. Яны з бацькам праважаюць спачылых у апошні шлях, работа такая. Іншы раз суседкі звяртаюцца да Дароты, каб яна расказала, як там пачуваюцца іхныя мужы, а на могілках ёсць адмысловая лаўка.
Шмат цудаў і не цудаў здараецца ў тых мясцінах.
Пра цуды ў нас гавораць часта і гавораць дагэтуль, зрэшты, як заўсёды, калі людзі не хочуць упадаць у росрач і праз тое адчуваюць сябе мацнейшымі.
Заўсёды ёсць тое, у што мы можам верыць да самага канца.
У рамане ёсць месца гумару, калі можна так сказаць.
Напрыклад, гісторыя з ручніком, амаль падобная на тую, што мне сяброўка сёлета расказвала, а я вам у закрытым чаце летняга марафону. Кабета хацела адрабіць падроб утыркнуўшы відэлец у жабу і падкінуўшы яе ў двор меркаванай падробшчыцы, але пашкадавала відэлец і вярнулася за ім. Ой, не магу! Ну смешна ж!
Кніга мне спадабалася, а чаго яшчэ чакаць ад чалавека, які верыць у дамавога і хацела б убачыцца і пагаварыць са сваімі памерлымі? Не хапіла толькі здымкаў і памер невялікі.
І дзяўчаты, памятайце:
Хлопец зачараваны, што паўзногаць пафарбаваны.
Куды падзеліся здымкі? Аўтарка рамана ў прадмове дзякуе фатографу за здымкі, але ў кнізе іх няма. Адразу ж прыйшлося гугліць пра Грабарку ці «Гару крыжоў». Дзе той дзіўны свет Падляшша, які даследавала маладая славацкая пісьменніца Алена Сабухава і які беларускаму чытачу не давялося пабачыць?

Замовіць кнігу можна тут: https://knihi.by/sabuchava-alena-saptuchi