новая кніга Aliaksei Pravalotski выдавецтва Gutenberg Publisher. Многа чытаю, мала пра гэта пішу. А пісаць пра добрае трэба.
Аўтар ёсць. Тэкст ёсць. У галаве цэлая рэцэнзія. Паспрабую сціснуць.
ПРА ДОБРАЕ
ТЭКСТ лёгкі і складаны адначасова. Шматслойны. Можна вяртацца да тых жа фрагментаў у розным настроі і бачыць розны сэнс. Такі беларускі калейдаскоп.
МЕТАФАРЫ падабаюцца – #каталіцкі пашпарт the best. Сам просіцца з языка)) Гэта такая рэч, якую ў цябе ніхто не патрабуе, аднак ты востра адчуваеш яе адсутнасць. Няма яе ў цябе, ну няма.
ФОРМА — 50 апавяданняў. Самастойных, нябачнай павуцінкай звязаных. 140 старонак. Але іх не праглынеш як дэсерт за кубачкам кавы. Маю такую звычку: пакуль да канца не дачытаю, за другім не падымацца). Тут так не выйдзе. Розныя людзі, падзеі… Іх трэба паступова асэнсоўваць, даць «адстаяцца» і пасмакаваць зноў.
ЗМЕСТ. Нібыта пра палякаў. Дакладней пра людзей з Польшчы. З’яўленне адных персанажаў расчульвае, іншых — палохае. Але нават калі гаворка пра індуса, яна пра беларуса)).
Пра эмігранта, які глядзіць на мясцовае жыццё, як на сюжэт з фільма. Зноў не дакладна. Чытайце — і зразумееце😊. Напрыклад, аўтар ходзіць на стрыжку да беларускага цырульніка ў Варшаве, мінаючы цырульніка польскага, працу якога бачыць праз шкло. За тым шклом усё добра: чыста, утульна, цырульнік працуе акуратна і нават крэсла свабоднае ёсць. І сесці ў яго хочацца. Але аўтар нябачную мяжу не пераступае, чужы ўтульны свет не парушае, ідзе далей. Тут бы плакаць, а я смяюся да слёз. Бо гэта вельмі па-беларуску.
СЭНС у тым, што ты не старонкі гартаеш, а нібыта верцішся перад люстэркам: хм, з гэтага ракурсу сімпатычна, а з гэтага – жах. Ды ну яго, кіну ўсё, выйду з прымеральні… Ад сябе куды выйсці?
ПРАЦА класная рэдактара Maryna Kazlouskaya і карэктара Настасся Мядзелка. Я ж настаўніца. Нават гарбату з алоўвачкам п’ю. Не спатрэбіўся))
ПРА АСТАТНЯЕ
Цяжка ўявіць рэчы больш розныя, чым змест кнігі і яе вокладка. Паасобку заслугоўваюць увагі, але разам… З розных акіянаў караблі. Калі б не шукала наўмысна кнігу Аляксея, якога ведаю па Асмалоўцы, а проста ўбачыла ў краме, не купіла б.
Ну, і філасофскае. Як бы мы ні круціліся перад люстэркам, усё роўна атрымліваецца пра Боль. А я ўсё чакаю: калі пра Радасць? Калі яе назбіраецца столькі, што немагчыма будзе ўтрымаць гэты паток?
У каго я гэта зараз запытала?))