Даўно не пісала пра паэзію. І чытаю яе цяпер мала, але нештачка ўсё ж прачытала. Напрыклад, гэты зборнік Мікіты Найдзёнава @mikita_naydzenau.
🤷🏻♀️ З любоўнай паэзіяй мне апошнім часам складана. Ці то ўзрост ужо такі, ці то эмігранцкае жыццё і так поўнае неспадзяванак, стрэсу і эмацыйных перажыванняў, што ўжо ніякіх любоўных драм не хочацца – ні, барані божа, у жыцці, ні нават у літаратуры 😅
📌 Зразумеў нарэшце: не мая.
Колькі можна! Будзе! Хопіць! Досыць!
Але сам папоўз, як немаўля,
ды назад ужо ніхто не просіць.
🫣 Карацей, прачытаўшы кнігу першы раз, я вырашыла, што гэта дакладна не мая паэзія. Лірычны герой мяне больш раздражняў, чым выклікаў спачуванне ці нешта іншае. Але тое, што мяне моцна зачапіла, – гэта аздабленне кнігі ад мастачкі Лізы Лянкевіч. Маё менскае сардэчка ныла і трымцела ад усіх гэтых ілюстрацый з менскімі лакацыямі.
А потым я пагаварыла з сяброўкай і паэткай Дашай @darya.bialkevich, якая мне на пальцах 😁 патлумачыла, чаму паэзія Мікіты крутая. І я ўжо іншымі вачымы перачытала зборнік. Не магу сказаць, што глыбока праніклася, але заўважыла тое, што першы раз праз пэўнае раздражненне амаль не заўважыла. Напрыклад, яркія і трапныя рыфмы.
📌 Людзям тонкай душэўнай арганізацыі
цяжка знаходзіць дзэн.
У памяць усё ўразаецца
ад каланізацыі да каналізацыі.
І наўрад ці каму прызнаецца,
што сапсавала дзень.Людзям простай душэўнай арганізацыі
ўсё да задніцы.
💔 Паміж любоўнымі пакутамі заўважыла і вельмі менскія радкі, якія адгукнуліся тугой па родным горадзе:
📌 …Сядаць на дванаццаты, саракавы,
каб на Оперным выйсці,
дзе подыхі лета штоноч халадней,
ну а восень – ўяўней;дзе оперы прывід стаіўся на дне
аркестровае ямы.
📙 Карацей, я б сказала, што гэта маладая паэзія для маладых. Я думаю, у свае 25 я б яе чытала з захапленнем, асабліва ў такім афармленні. Таму калі гарачыя, супярэчлівыя, а дзесьці і правакатыўныя вершы вам блізкія, то не праходзьце міма, купляйце і чытайце 🤗

