План Бабарозы. Павал Касцюкевiч

План Бабарозы. Павал КасцюкевiчКожны год я чытаю кнігу, герой якой мяне вар’юе. Дзякуй Богу, звычайна гэта адна кніга на год.

Ох і вар’яцела я ад гэтага вялага, паўжывога, аморфнага не-героя “Плана Бабарозы”! Ад гэтых сітуцый “баба ўсё вырашыла”, “мама так сказала”, “мяне адкупілі ад размеркавання”, “бацькі паклапаціліся, каб я…” — ад гэтага ўсяго ў мяне галава кружыцца. Бо потым гэтыя напалову-людзі ідуць у вялікі свет, дзе не могуць нічога зрабіць без мамкі або робяць абы што.

Канечне, я разумею, што твор мастацкі, але наколькі рэалістычныя з’явы ў ім адлюстраваныя! Хочацца, каб і самі баба-…, дзед-… і іх унукі пачалі штосьці падазраваць. Для пачатку. Бо інакш наша грамадства паверне кудысьці не туды.

Пра жанр. “План Бабарозы” мае падзагаловак “сямейная сага”, але я не аднесла б раман менавіта ў гэтую катэгорыю.

Пра стасункі.

Утойванні ад яе мужа і маіх бабуль

🤦🏻‍♀️

Цярпела ў сваім сэрцы і хаце жыгала

🤦🏻‍♀️ і г.д.

Пра глыбінныя сэнсы. Тут можна многа што вычытаць. Кожны знойдзе сваё. Час ад часу здаецца, быццам аўтар сабраў мільён беларускіх сімвалаў і густа-густа насыпаў іх. Але якая справа — менавіта мне ад таго не цёпла і не душэўна. Знаходжу прыхаваныя цікавосткі, расшыфроўваю светапогляды — але не разумею, ці трэба было іх так глыбока закопваць.

Пра стыль і мову. Мне спадабаліся, але папярэджваю, што можа быць і не адразу лёгка і проста. Прыклад:

У тую пару жыццё пакрысе ператваралася ў насланнё, дзе ўсе згадкі і артэфакты кшталту забытай шпількі ў маім заплечніку мулялі, а кроў ад крыўды і неспатольнасці грукалася ў скроні.

Пра герояў. Мяне яны злавалі. Такое бывае рэдка. Тут жанчыны зусім нічога не ўмеюць і не робяць. Адзін прыклад:

Мама выбівала дываны проста з лоджыі – пыл ад іх ляцеў ва ўсе бакі, у тым ліку і да суседніх гаўбцоў.

Тут ніхто нікога не любіць, тут змяшаліся людзі розных нацыянальнасцей, а беларусаў і няма.

Звычайна мне хочацца знайсці ў кнізе Чалавека, Беларуса. Для мяне гэта важна. Тут іх я не ўбачыла, не адчула.

💁🏻‍♀️ Мае высновы. Варта чытаць, калі ёсць вялікая цікаўнасць да сучаснай беларускай літаратуры.

volia_pisha.


Чудова, дотепна і сатирично сентиментальна книжка про родинні та історичні комплекси вихідців зі Східної Європи. З одного боку у автора є кланоподібна родина з виразно домінуючими жінками і ця родина є тиранічно-люблячою. Він любить своїх дідів-бабів безмежною любов’ю – чи радше казково-магічний світ їх розповідей. Всі герої, включно з автором вельми скептично ставляться до Білорусі і Мінська, який називають Свинськом, бо куди йому до Галичини (тут є і про Галичину) чи Москви.

Парарельно йде фоном любовна історія автора, яка розгортається на тлі намагання включити Білорусь у культурний простір Європи, яке щоправда починається і закінчується тусовками і пиятиками (тут є і про Україну, яка є головним конкурентом перед ґрантодавцями, доки головний герой не вигадує кмітливого плану).

Це дуже весело читати (правда місцями автора позаносила вже в дуже гротескний абсурд) і дуже цікаво, якщо ти з України і проводиш всякі паралелі історичні.

Lada Moskalets.


Беларускі магічны рэалізм

Пачынаючы чытаць пра побытавыя перыпетыі адной вялікай менскай сям’і, у якой галоўнаму герою пашэнціла (ці хутчэй наадварот) апынуцца адзіным малодшым нашчадкам, чытач трапляе ў пастку. Аўтар уводзіць чытача ў той мройлівы стан, у які ўводзяць маленькага галоўнага героя яго бабулі і дзядулі. Аўтар абплятае яго павуціннем бясконцых гісторый жыцця чальцоў шалёнай сямейкі, і чытач не заўважае як з цвёрдай глебы трапляе на тэрыторыю ці то абсурду, ці то здзеклівай іроніі. І вось ты, напрыклад, толькі што меркаваў аб унукатэрапіі, якую прыдумаў галоўны герой, і яе карысці, а ў наступны момант дзівішся, думаеш, ну не, гэта ж дакладна не ўсур’ёз было, гэта ж жарт, але…

Аўтар балансуе, і цяжка паверыць у тое, што ў кнізе не адбываецца нічога магічнага, ніякіх цудаў альбо містыкі, бо адчуванне менавіта такое.

Кніга вельмі смешная, але з яе цягам усё меней, і ўсё больш відавочным становіцца глыбіня драмы галоўнага героя. Напэўна, яго райскае становішча ў дзяцінстве, калі ён быў самым галоўным унукам, “унучучачкам”, мела свой кошт.

Artur.


Добры раман, але месцамі было нуднавата і цяжка арыентавацца ўва ўсіх бабцях і ўзаемасууязях герояў. Хаця можа яно і не трэба. Дзякуй аўтару за экскурс у каўтун і беларускіх русалак. І за бясспрэчную ісціну – так як бабулі не любіць нас ніхто.

pamjaranka.


Распавесцi гiсторыю эпохi праз лёсы бабуль-дзядуль? Чаму не? Тым больш калi кожны з персанажаў каларытны i архетыповы: Бабароза, Бабагруня, Дзедлёня, Дзядзюля, Бабадора…

Менавiта так, у адно слова. Чатыры пакаленнi рода, у якiм пераплялiся розныя нацыянальнасцi. Чатыры пакаленнi, якiя жывуць у Мiнску – i не могуць прыняць гэтае месца, зжыцца з iм. Бо ў кожнага з бабуль-дзядоў свая мара, як мусiць выглядаць iдэальнае месца для жыцця.

Ленiнградская шматпакаёвая кватэра, мiстычны Iерусалiм, драўляныя харомы на поўначы Расii, старажытны Кракаў…

Адзiны ўнук гадуецца на расповедах, у першую чаргу, бабуль. Уладная Бабароза, матрыярх, трымае ў сваiх ярка нафарбаваных кiпцях усё сямейства. Яна, былая прыбiральшчыца ў рэстаране, адседзела за раскраданне сацыялiстычнай уласнасцi i была шчаслiвая, што забралi не ў якасцi жонкi «ворага народу».

Бабанадзя пасля таго, як яе маленькую падчас акупацыi фашыст змусiў лiзаць сабе боты, зрабiлася «дзiўнай» i ненавiдзiць мужчын. Дае ўнуку ўрокi ангельскай мовы з умовай, што той будзе падчас заняткаў лiчыць сябе шведкай Iнгварай з Мальмё i апранаць спаднiцу…

Бабагруня вельмi любiць карцiну Пукiрава «Няроўны шлюб», а падчас вайны дапамагала падпольшчыкам… Дарэчы, аўтар кажа, што гэта рэальная гiсторыя яго бабулi, якая ўдзельнiчала ў замаху на наступнiка Кубэ Готберга. Ордэн Тых, Хто Самi Усё Разумеюць, спрабуе кiраваць i лёсам Iгара-Iгаля, а герой спрабуе вырвацца з-пад улады «абагуленай Бабамамы».

Ездзiць на спатканнi з каханай жанчынай Ронi, выкарыстоўваючы мiжнародныя культурныя семiнары-фестывалi. Для чаго даводзiцца нават прыдумаць сцёбны праект пра «беларускi каўтун», як сiмвал ментальнасцi.

Iгар шукае ўласную iдэнтычнасць. Але ў вынiку разумее, што яго месца там, дзе на мiнскiх могiлках у габрэйскiм сектары пахаваныя ягоныя бабулi i дзядулi. У тым лiку Бабароза, беларуска, якая патрабавала, каб яе лiчылi рускай, а пасля дамаглася, каб быць пахаванай як габрэйка.

Вобразная мова, шмат алюзiй i шмат падстаў для роздуму.

Людміла Рублеўская.

 

Пакінуць адказ