Капітан Лятучая Рыба. Альгерд Бахарэвіч

Капітан Лятучая Рыба. Альгерд БахарэвічТакога Бахарэвіча вы яшчэ дакладна не чыталі!

“Капітан Лятучая Рыба” – зусім нечаканы крок у творчасці Альгерда Бахарэвіча, які раней быў вядомы сваімі філасоўскімі, сацыяльна-накіраванымі творамі, цяпер прапанаваў чытачам нешта абсалютна новае – дынамічнае фэнтэзі, поўнае ліхіх паваротаў сюжэта, незвычайных персанажаў і мноства адсылак да беларускай культуры і гісторыі.

Прыгодніцкі сюжэт захапляе сваімі інтрыгамі, але ў той жа час Бахарэвіч пераходзіць на новы ўзровень сваёй творчасці, спалучаючы элементы фэнтэзі і філасофскія развагі, што робіць кнігу незвычайна насычанай і шматпланавай. Таму дзіця пабачыць цікавую казку, а дарослы чытач – складаныя развагі пра свабоду, самавызначэнне і пошук свайго месца ў свеце.

– А я вось ня ведаю, ці веру ў бога, – сказала я. – Паўсюль зло, хлусьня і забойсты. Калі бог ёсьць, як ён можа цярпець такое?

– Гэта таму што мы жывем у часы Калі-Югі, – сказала Файка. – Трэба проста пратрымацца некалькі сотняў тысяц гадоў, і неяк яно ўсё выправіцца. Трохаблічны Шыва не праймаецца, калі гаворка ідзе пра тры тыдні прыгодаў. У яго іншы маштаб.

Раман –  выдатнае чытво на лета. Ну а за цудоўнае выданне з ілюстрацыямі ад Лявона Вольскага дзякуй @januskevic.books

змрочны_песіміст.


Прызнавайцеся, хто ўжо прачытаў прыгодніцка-авантурна-падлеткавага Бахарэвіча? Мне падаецца, што ўжо шмат хто паспеў і прачытаць, і напісаць пра кнігу. Нават у Андрэя Хадановіча быў асобны выпуск. Але ж я таксама прачытала, і мне карціць выказацца 😁

📕 Па-першае, мне вельмі спадабалася. Цяпер у нас ёсць сучасны, актуальны, сапраўды прыгодніцкі раман, які можна чытаць у любым узросце: ён будзе цікавы і ў 10 год, і ў 70. Сам аўтар называе крыху іншы ўзроставы дыяпазон, але менавіта каб падкрэсліць: кніга – для самага шырокага чытача.

👩 Па-другое, у ёй шыкоўныя персанажы. Вядома, 15-гадовая Алеся – гэта проста нейкая мара для мяне 11-13-гадовай (але ў мяне не было такой кнігі, даводзілася чытаць пра мушкецёраў і Скарлет О’Хара). Але ж разам з Алесяй дзейнічаюць П., Ф. і В. І кожны з іх – каларытны вобраз і адметны характар. І гэта пры тым, што П. – гэта палітон, Ф. – гэта файка, а В. – гэта валізка. Яны жывыя, яны размаўляюць, жартуюць і суправаджаюць Алесю ў ейных прыгодах. Больш за тое, яны яе ў гэтыя прыгоды і ўцягваюць.

🌍 Па-трэцяе, “Капітан Лятучая Рыба” – кніга пра нас цяперашніх. …Пра нас, якія штодзень адчуваюць сваю адрознасць. Пра нас, якія прагнуць справядлівасці.

👌🏼 Па-чацвёртае, гэта захапляльны сюжэт, за якім даволі проста сачыць, сюжэт лінейны: ад падзеі да падзеі, ад лакацыі да лакацыі, ад персанажа да персанажа. Алеся пачынае сваё падарожжа ў нямецкім партовым горадзе, які напрыканцы ўсё ж будзе названы – гэта Гамбург. А далей трапляе ў вельмі розныя мясціны – і тыя, якія напраўду існуюць, і тыя, якія прыдумаў аўтар, але зрабіў іх вельмі рэалістычнымі.

✨ Па-пятае, мне вельмі спадабаўся фінал. Ён і happy, але з прасторай, каб дадумаць штосьці сваё. Ёсць адчуванне, што з Алесяй усё будзе добра, але як – ніхто не скажа дакладна. І яна сама таксама.

🎨 Па-шостае, ілюстрацыі для кнігі зрабіў Лявон Вольскі. Яны вельмі выразныя, даволі брутальныя і пасуюць да аповеда ідэальна.

кніжная_размова

 

Пакінуць адказ